Прыгоды «Хуткай энергетычнай дапамогі» цяпер можна размалявать

201607 are_trained

Праект «Энергаэфектыўнасць ў школах» выпусціў кніжку-размалёўку пра прыгоды «Хуткай энергетычнай дапамогі», якая разлічана на дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

У выданне ўвайшлі дзве гісторыі, «Адна школа захварэла» і «Рэкуператар для цмока», ужо знаёмыя па аднайменным анімацыйным відэаролікам . Першымі размалёўку атрымаюць юныя выхаванцы ДУА «Яслі-сад № 6 г.Ашмяны» і ДУА «Яслі-сад № 45 г. Гродна». Дадзеныя ўстановы адукацыі з'яўляюцца пілотнымі аб'ектамі праекта «Энергаэфектыўнасць ў школах».

Печать